Адпусцілі дадому 6 чалавек. Што вядома пра пацярпелых у ДТЗ з маршруткай пад Барысавам

Учора ўвечары пад Барысавам адбылася сур'ёзная аварыя, у якой пацярпелі людзі, у тым ліку і дзеці.

04.11.2024 / 09:35

3 лістапада ў 17:33 адбылося ДТЗ з удзелам маршрутнага мікрааўтобуса на трасе Р-53 ля вёскі Стаі Барысаўскага раёна. Пацярпелі 10 чалавек, у тым ліку 2 дзяцей.

Як распавёў галоўны доктар Барысаўскай ЦРБ Аляксандр Дрозд, усім была аказана аператыўная дапамога:

— На гэты момант 6 чалавек адпушчаныя дадому, будуць праходзіць амбулаторнае лячэнне, 4 знаходзяцца ў бальніцы. Ім аказваецца ўся неабходная дапамога, — сказаў ён. 

Nashaniva.com