Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні

Частка людзей знаходзяцца за кратамі.

04.11.2024 / 11:06

Праваабаронцам стала вядома, што ў межах зачысткі 31 кастрычніка і 1 лістапада да шэрагу людзей па ўсёй краіне прыходзілі супрацоўнікі КДБ у межах крымінальнай справы, заведзенай паводле арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), піша «Вясна».

Частка людзей знаходзіцца за кратамі, частка — выйшла на волю ў якасці сведкаў па крымінальнай справе.

Вядома, што некаторым затрыманым задавалі пытанні наконт дваровых чатаў, якія былі асабліва папулярныя ў паслявыбарчыя часы.

Калі вы ведаеце пра тое, што здарылася, больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на nivanasha@proton.me. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста. Важна каб свет ведаў пра тое, што адбываецца з беларусамі.

Nashaniva.com