Дырэктар расійскага «Первого канала» паставіў Стыва Джобса ў адзін шэраг з Гітлерам

Канстанцін Эрнст лічыць айфон «жахлівай рэччу для чалавецтва».

04.11.2024 / 14:22

Канстанцін Эрнст. Скрыншот відэа

Эрнст, разважаючы аб новых тэхналогіях у вытворчасці кантэнту, раскрытыкаваў стварэнне айфона, піша «Агенцтва».

«Я лічу, што айфон — надзвычай шкодная і жахлівая рэч для чалавецтва. Яна разбурыла свет чалавечых сувязей. Цяпер вы не заязджаеце да сваіх бацькоў, а тэлефануеце. Часам гэта дазваляе вам не заязджаць месяцамі ці нават гадамі. Зносіны са сваімі сябрамі вы таксама зводзіце да званкоў, а потым і смс, таму што тэлефанаваць ужо зараз па этыцы не вельмі культурна.

Таму, у прынцыпе, для мяне, напрыклад, асабіста Стывен Джобс знаходзіцца ў чарадзе персанажаў, дзе ў чарзе перад ім недалёка стаіць Адольф Гітлер», — заявіў расійскі медыяменеджар.

Пры гэтым, як заўважылі расійскія каналы, Эрнст і яго жонка самі карыстаюцца айфонамі.

Nashaniva.com