У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 24 чалавекі, у тым ліку Вольгу Карач і Вераніку Цапкалу

1 лістапада МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

04.11.2024 / 14:34

Сярод іншых, у спіс дадалі завочна асуджаную праваабаронцу Алену Маслюкову, маці былой палітзняволенай Вольгі Такарчук Ірыну Такарчук, а таксама палітычных дзеячоў Вольгу Карач, Анатоля Котава, Вераніку Цапкалу.

Цяпер у спісе 4618 чалавек.

Nashaniva.com