БЕЛ Ł РУС

Грамадства

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не

4.11.2024 / 16:10

Nashaniva.com

Сёння Цэнтрвыбаркам скончыў рэгістрацыю ініцыятыўных груп у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты.

Дзіяна Кавалёва, Ганна Канапацкая і Сяргей Бобрыкаў. Скрыншот відэа

ЦВК зарэгістраваў групу Канапацкай, хоць і прызнаў несапраўднай частку звестак ініцыятыўнай групы (109 чалавек).

Таксама былі зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы генерал-маёра запасу, былога начальніка Вайсковай акадэміі Сяргея Бобрыкава, старшыні Камуністычнай партыі Сяргея Сыранкова.

Прэтэндэнты ў кандыдаты выслухалі рашэнні ЦВК з каменнымі тварамі, нібы на пахаванні.

Аднак не зарэгістравалі групы Дзіяны Кавалёвай з-за недастатковасці колькасці членаў і Віктара Куляша, бо той не падаў спісу ініцыятыўнай групы.

На мінулым тыдні былі зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі, Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка і Вольгі Чамаданавай.

Былі адхіленыя заяўкі Юрыя Губарэвіча і Аляксандра Драздова.

Збор подпісаў (трэба сабраць 100 тысяч) пачнецца 7 лістапада і скончыцца 6 снежня. З 22 па 31 снежня ўключна маюць рэгістраваць кандыдатаў або адмаўляць ім у рэгістрацыі.

Выбары — 26 студзеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула