«Рэйкавага партызана» з Віцебска зноў будуць судзіць

У Бабруйску 12 лістапада пачнецца суд над 52-гадовым палітвязнем Сяргеем Канавалавым. Адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2 ініцыявала завядзенне справы супраць Сяргея паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі), піша «Вясна».

04.11.2024 / 22:52

Працэс будзе весці суддзя Павел Карцінін, задача якога — дадаць Сяргею Канавалаву яшчэ адзін год зняволення. 

У верасні 2022 года Сяргея асудзілі па крымінальнай справе аб «распальванні нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК) і аб «падрыхтоўцы да здзяйснення акта тэрарызму» (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 289 КК). Яму прызначылі 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 300 базавых велічыняў.

Канавалаў працаваў на Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Быў затрыманы 6 сакавіка 2022 года. Згодна з данымі МУС, мужчына нібыта планаваў вывядзенне са строю сістэм, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху.

У Гомелі зноў затрымалі Алу Караленку

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні

На «Мілкавіце» ў Хойніках абвяргаюць масавыя палітычныя затрыманні на заводзе

Палітвязня Аляксандра Арановіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе. З ім няма сувязі амаль 5 месяцаў

На волю выйшаў культурны менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі

Nashaniva.com