Сабаленка гарантавала сабе першы радок сусветнага рэйтынгу па выніках года
Канчаткова высветлілася, што беларуская тэнісістка Арына Сабаленка па выніках 2024 года будзе ўзначальваць сусветны рэйтынг.
05.11.2024 / 20:51
Арына Сабаленка. Фота: AP Photo/Andy Wong
Гэта стала магчымым пасля паразы полькі Ігі Свёнтак ад амерыканкі Коры Гаўф у матчы сваёй групы выніковага турніру WTA.
Раней меркавалася, што для таго, каб гарантаваць Сабаленцы першае месца, ёй трэба было 6 лістапада выйграць прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну, а калі нават гэты матч быў бы прайграны, то ўсё адно першы радок беларусцы мог бы прынесці яе наступны выхад у фінал.
Але параза галоўнай суперніцы Ігі Свёнтак аформіла першынства датэрмінова і незалежна ад наступных вынікаў самой Сабаленкі.
Сабаленка ўмацавалася на першым радку сусветнага рэйтынгу
Арына Сабаленка трапіла ў топ самых высокааплатных тэнісістаў. Колькі яна зарабіла за год?
Сабаленка распавяла, што яна адчула пасля смерці Кальцова
US Open у разгар чэмпіянату прыбраў беларускі сцяг са старонкі Арыны Сабаленкі