У Лепелі рабочага судзілі за «экстрэмізм» проста на працоўным месцы

У Лепелі правялі паказальны палітычны суд над работнікам Белтэлекама — яго судзілі на родным прадпрыемстве. Прынамсі, так вынікае з раскладу суда Лепельскага раёна, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

06.11.2024 / 05:45

Электрамеханіка лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Юрыя Паршко абвінавачвалі па двух адміністрацыйных артыкулах — распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і анлайн-пікетаванне. Судзіў Міхаіл Юрчанка.

Вынік невядомы.

Nashaniva.com