У некаторых мінчукоў вада з крана можа стаць зялёнай

У некаторых жыхароў сталіцы вада з крана можа змяніць колер і стаць зялёнай, паведамляе «Мінскэнерга».

06.11.2024 / 11:24

З 11 лістапада і да канца ацяпляльнага сезона ў сеткавую ваду трубаправодаў цеплавых сетак будзе дададзены спецыяльны фарбавальнік — флуарэсцеін. Ён абсалютна бяспечны для здароўя і дазволены да ўжывання згодна з патрабаваннямі Санэпіднагляду.

Афарбоўка вады патрэбна для хуткага выяўлення ўцечак і несанкцыянаванага выкарыстання цепланосьбіта, а таксама для праверкі герметычнасці воданагравальнікаў.

Закране гэты працэс жыхароў Ленінскага, Заводскага, Савецкага і Першамайскага раёнаў. Адрасы, якія трапляюць у зону ўводу ў сеткавую ваду флуарэсцеіну, можна знайсці на сайце «Минскэнерго». 

Калі вы заўважыце афарбаваную ваду ў сістэмах гарачага водазабеспячэння або ўцечку зялёнага адцення, паведаміце: 298-27-47; 298-27-27; 298-27-37, — адзначаюць спецыялісты.

Nashaniva.com