Як адрозніваюцца цэны на прадукты ў Мінску і Маскве

Параўналі, колькі адныя і тыя ж прадукты каштуюць у Беларусі і Расіі.

09.11.2024 / 09:17

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Contributor Getty Images

Цэны на прадукты ўзятыя з сайтаў анлайн-гіпермаркетаў, якія працуюць у Мінску і Маскве. У параўнанне трапілі толькі 100% аналагічныя тавары, па магчымасці ў абедзвюх краінах браліся тыя самыя гандлёвыя сеткі.

Масла «Брэст-Літоўск» 82,5% 180 г у Мінску каштуе 4,83 бел. рубля. У Маскве яно каштуе 250 рас. рублёў, што каля 8,5 рубля беларускімі.

Фота: скрыншоты з сайтаў p24.by і perekrestok.ru

Расійскі сланечнікавы алей «Залатая семечка» 1 літр каштуе 5,5 рубля ў Мінску і 174 рублёў (каля 6 бел. руб.) у Маскве.

Смятана «Брэст-Літоўск» 20%, 180 г у Мінску каштуе 1,71 рубля, а ў Маскве — 77 рублёў (2,6 бел. руб.).

Фота: скрыншот з сайтаў edostavka.by і myspar.ru

Сыр «Брэст-Літоўск Класічны» 45% 200 г у беларускай сетцы Spar прадаецца за 4,54 рубля, а ў расійскай за 190 рублёў расійскіх (каля 6,5 рубля беларускіх).

Фота: скрыншоты з сайтаў almi-dostavka.by і myspar.ru

Філе селядца «Маціяс» арыгінальнае 400 г у Беларусі прадаецца за 8 рублёў, а ў Расіі за 310 (каля 10,5 рубля беларускага). 

Яйкі курыныя Spar C-1 у Мінску каштуюць 3,74 рубля, а ў Маскве дзясятак яек Spar C-1 прадаюць за 120 рублёў расійскіх (каля 4 рублёў беларускіх).

Фота: скрыншоты з сайтаў almi-dostavka.by і myspar.ru

Італьянскія спагеці Barilla 450 грамаў у беларускай сетцы Spar прадаюцца за 4,08 бел. руб, а ў расійскім Spar за 130 рублёў (каля 4,4 рубля беларускага). 

Кава Jacobs Monarch Original 95 г у мінскім Spar прадаецца за 13 рублёў, а ў маскоўскім за 325 рублёў расійскіх (каля 11 рублёў беларускіх). 

Фота: скрыншоты з сайтаў almi-dostavka.by і myspar.ru

Чай чорны Greenfield Golden Ceylon 25 пакецікаў у Беларусі каштуе 3,82 рубля, а ў Расіі — 140 рублёў, што каля 4,7 рубля беларускага.

Кілаграм цукру ў Беларусі каштуе ад 2,62 рубля, а ў Маскве ад 64 рублёў расійскіх (каля 2,2 рубля беларускімі).

Nashaniva.com