Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю і Расіяй умацаванні, у тым ліку бетонныя вожыкі, у рамках «Усходняга шчыта». Пра гэта паведаміў у эфіры Radiozet міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

07.11.2024 / 15:59

«У бліжэйшыя дні — перад Днём незалежнасці (11 лістапада) — на нашай усходняй мяжы (з РФ і Беларуссю) будуць узведзены першыя ўмацаванні ў рамках «Усходняга шчыта», — сказаў ён.

У адказ на пытанне аб тым, што менавіта будзе ўключаць гэты працэс, міністр назваў умацаванні, якія абцяжарваюць мабільнасць войскаў імавернага праціўніка, жалезабетонныя вожыкі і падрыхтоўку мясцовасці.

Nashaniva.com