Рызота з грэчкі з курыцай і песта — рэцэпт
Гэтае рызота — выдатная страва, якую можна прыгатаваць прыкладна за 30 хвілін, каб накарміць усю сям'ю. Яго таксама можна разагрэць для хуткага і смачнага абеду.
09.11.2024 / 09:14
Фота: healthymummy.com
На 4 порцыі рызота з грэчкі спатрэбіцца:
- 280 грамаў філе курынай грудкі
- 1 ст. л. алею — найлепш, аліўкавага
- 1 цыбуля-парэй, парэзаная
- 1/3 шклянкі вяленых памідороў, парэзаных
- 1 шклянка сырой грэчкі
- 1 літр вадкага курынага булёну (лепш несалёнага)
- 1/3 шклянка песта з базіліку (песта можна набыць у краме)
- 1 ст. л. кедравых арэхаў, падсмажаных
- 1/3 шклянкі свежай пятрушкі, парэзанай
- 1/3 шклянкі цёртага пармезану
- чорны молаты перац
Як гатаваць:
- Нарэжце курыцу невялікімі кавалачкамі.
- Разагрэйце алей на патэльні, дадайце цыбулю-парэй і курыцу і гатуйце да таго часу, пакуль яны злёгку не падрумяняцца, а цыбуля-парэй не стане мяккай.
- Дадайце вяленыя таматы і грэчку і змяшайце.
- Дадайце булён, давядзіце да кіпення, потым паменшце агонь да мінімуму. Накрыйце каструлю і варыце на павольным агні 25 хвілін або пакуль булён не ўбярэцца, а грэчка не стане мяккая. Энергічна размешвайце цягам хвіліны ці дзвюх, пакуль рызота не стане крэмападобным.
- Дадайце песта, пармезан і пятрушку і перамяшайце.
- Падавайце рызота, пасыпаўшы кедравымі арэшкамі і прыправіўшы чорным молатым перцам.
Боўл з кускусам, яйкамі і гароднінай на сняданак
Грыбная поліўка — страва, што ратуе любы гарнір
Вяленыя памідоры ў хатніх умовах. Правераны рэцэпт!