Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла, што той прыняў чарговае рашэнне аб памілаванні палівязняў.

07.11.2024 / 17:57

На волю выйдуць 29 мужчын і 2 жанчыны. Іх прозвішчы не называюцца. 

Паведамляецца, што 17 палітвязняў, якіх закранула памілаванне, маюць хранічныя захворванні, трое маюць інваліднасць. 27 чалавек маюць дзяцей, 7 — шматдзетныя бацькі. 

З ліпеня па верасень пасля ўказаў Лукашэнкі на волю выйшлі 115 чалавек. Пасля на два месяцы вызваленні спыніліся і пачаліся з пачаткам электаральнай кампаніі.

Nashaniva.com