Блогера Спірына не вызвалілі пасля сканчэння чатырохгадовага тэрміну

Новы суд над палітзняволеным блогерам Паўлам Спірыным распачнецца 20 лістапада.

09.11.2024 / 11:28

Палітзняволены блогер Павел Спірын

У Бабруйску 20 лістапада распачнецца суд над палітзняволеным Паўлам Спірыным, паведамляюць праваабаронцы з «Вясны». Спірына ўжо чатыры гады і два месяцы ўтрымліваюць у зняволенні.

Па падліках праваабаронцаў, у снежні 2024 года Павел павінен выйсці на волю па заканчэнні тэрміну. Але па ініцыятыве адміністрацыі бабруйскай калоні № 2 супраць палітвязня завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Яму маюць дадаць яшчэ адзін год зняволення.

Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Свірыдаў. Не было яшчэ ніводнага выпадку, каб суддзі апраўдалі палітвязня па такой справе.

Вядома, што вязням бабруйскай калоніі забаронена размаўляць з Паўлам. За камунікацыю з палітвязнем караюць суткамі ў штрафным ізалятары.

Новы працэс — гэта знак, што лукашыстам не ўдалося зламаць яго ў няволі і што яны яго лічаць асабліва небяспечным для сябе. У такой сітуацыі апынуўся не толькі Спірын. Тэрміны зняволення падаўжаюць і многім іншым вядомым палітвязням. Сярод такіх — сусветна вядомыя Паліна Шарэнда-Панасюк і Зміцер Дашкевіч.

Хто тая адзіная жанчына, што прыйшла на матч «Дынама-Мінск» у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Віктар Бабарыка сустракае дзень нараджэння ў невядомасці — калі ён жывы

Nashaniva.com