Апублікаванае відэа разгрому расійскай марской пяхоты, якая спрабавала заняць паселішча Паграбкі Курскай вобласці
Расійская тэхніка рухалася пад відэаназіраннем украінскіх дронаў і была цалкам знішчаная.
11.11.2024 / 11:50
Расійскія ваенкары кіпяць, таму што яны самі раней часу паведамілі аб прарыве 810-й гвардзейскай брыгады марпехаў.
«Тыя нашы часці, якія былі высаджаны з бранятэхнікі ў некалькіх месцах, занялі кругавую абарону і да іх пакуль ніхто прабіцца не можа. Усе нібыта намі ў той дзень вызваленыя вёскі на цяпер знаходзяцца пад амаль поўным кантролем праціўніка», — піша ваенкар Падаляка.