У Слоніме прыдумалі каўбасу з бульбай фры. І назвалі яе «Наш бульбаш»
Слонімскі мясакамбінат прадставіў навінку, якой, па словах вытворцы, можна замяніць сняданак ці абед.
11.11.2024 / 13:18
Слонімскі мясакамбінат збіраецца выпускаць сервелат пад назвай «Наш бульбаш». Што ўнутры, акрамя мяса, ёсць бульба фры.
Навінку прадставілі на абласных «Дажынках» у Мастах. Вытворца сцвярджае, што ў разагрэтым выглядзе сервелат здольны замяніць паўнавартасны сняданак ці абед.
Калі навінка паступіць у продаж, невядома.
Яшчэ ў 2018 годзе актывіст Ігар Случак запускаў цэлую кампанію «Стоп Бульбаш» супраць выкарыстання абразлівага слова ў назве хлеба, які выпускалі ў Слуцку. У выніку ў снежні мінулага года пасля шматлікіх зваротаў хлебазавод зняў хлеб «Бульбашъ» з вытворчасці.