Так выглядае Максім з Крывога Рога, у якога пасля ўдару расійскай ракеты загінулі жонка і трое малых дзяцей

Целы знайшлі пад заваламі дома.

12.11.2024 / 08:53

Целы траіх дзяцей дасталі з-пад завалаў жылога дома, у які расіяне патрапілі ракетай 11 лістапада, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Лысак у тэлеграме.

«З-пад завалаў крыварожскага дома дасталі целы траіх дзяцей… Ракетны ўдар па горадзе, які адбыўся напярэдадні, забраў тры жыцці».

Двум хлопчыкам было 10 і 2,8 года, дзяўчынцы — усяго 2 месяцы.

Так выглядае іх бацька Максім.

Маму Алену знайшлі ўчора ўвечары.

Nashaniva.com