БЕЛ Ł РУС

Надвор'е

Сіноптыкі зноў анансавалі мокры снег. Днём не больш за +6°С

12.11.2024 / 12:40

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 13—15 лістапада.

У ноч на сераду без істотных ападкаў, раніцай і днём месцамі пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны чакаюцца слабыя туман і галалёд. Ноччу -4..+2°С, максімальная днём 0..+5. 

У чацвер, 14 лістапада, уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). Ноччу -4..+2°С, максімальная днём -1..+5°С.

У пятніцу — мокры снег, дождж. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Уначы і раніцай месцамі на дарогах галалёдзіца. Ноччу -3..+3°С, максімальная днём 0..+6°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула