«Ганаровага грамадзяніна Мёрскага раёна» будуць судзіць за «прапаганду нацызму»

Трактарыст Глыбоцкіх электрасетак Станіслаў Пілецкі па выніках 2021 года быў занесены на Дошку гонару Мёрскага раёна.

12.11.2024 / 15:36

У канцы кастрычніка яго асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а заўтра мужчыну будуць судзіць па новай справе — цяпер яго абвінавачваюць у «прапагандзе нацызму», піша «Вясна».

Судовы працэс будзе ўзначальваць суддзя Ірына Яскевіч.

Пад такім артыкулам часта крыецца палітычны пераслед.

Nashaniva.com