Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск
Атрад беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне «Тэрор» у тэлеграм-канале падраздзялення заявіў пра спыненне свайго існавання.
12.11.2024 / 22:07
«Сябры, «АСП Тэрор» спыніў сваё існаванне. Частка байцоў падраздзялення спецыяльнага прызначэння перайшла ў спецназ ваеннай разведкі Мінабароны, частка баявых задач не выконвае. Мы шырока заяўляем аб гэтым, каб спыніць спекуляцыі нашым добрым імем, каб загадзя сарваць спробы збору грошай пад эгідай «АСП Тэрор» і зрабіць немагчымым распаўсюд інтэрв'ю ад нашага імя», — гаворыцца ў паведамленні.
Прычыны гэтых перамен не называюцца.
Атрад «Тэрор» быў створаны ў 2022 годзе. Ён быў названы ў гонар загінулага байца-каліноўца Змітра Апанасовіча.