Калі адкрыюць тры новыя станцыі метро?
Тры новыя станцыі трэцяй лініі метро ў Мінску — «Аэрадромная», «Немаршанскі Сад», «Кавальская Слабада» — амаль гатовыя.
13.11.2024 / 11:53
Праект інтэр'еру станцыі метро «Немаршанскі сад». Фота: Мінскметрапраект
Першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч расказала на «Альфа Радыё», што адкрыць гэтыя станцыі плануюць да канца года.
«Я ўпэўнена, што да канца года яны палепшаць мінскую інфраструктуру».
Раней тэрміны адкрыцця станцый пераносіліся. Планавалася, што станцыі запрацуюць ужо летам. Але пасля час адкрыцця змясціўся на канец года — такі тэрмін чыноўнікі агучвалі ў апошніх інтэрв'ю датычна метро.