Трамп пажартаваў, што гатовы балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін, калі амерыканцы скажуць «Нада!»

Дональд Трамп, які яшчэ не ўступіў на пасаду прэзідэнта ЗША, ужо загаварыў пра магчымасць трэцяга тэрміну. 

13.11.2024 / 19:05

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў думку, што ён можа быць гатовым да трэцяга тэрміну знаходжання на пасадзе прэзідэнта.

«Я падазраю, што я не буду балатавацца зноў, калі вы не скажаце: «Ён добры, мы павінны прыдумаць нешта», — правакацыйна сказаў Трамп сваім прыхільнікам на сустрэчы ў Вашынгтоне. 

Амерыканскім заканадаўствам трэці тэрмін на прэзідэнцкай пасадзе забаронены. Слухачы Трампа ўспрынялі яго словы як жарт. 

Дональд Трамп — 45-ы прэзідэнт ЗША, займаў гэту пасаду з 2017 па 2021 год. 20 студзеня 2025 года пройдзе яго цяперашняя інаўгурацыя. 

Nashaniva.com