«Масфільм» перадаў расійскай арміі танкі і БМП са складоў кінастудыі

Кіраўнік «Масфільма» Карэн Шахназараў распавёў Пуціну, што кінастудыя перадала расійскаму войску танкі і БМП, якія захоўваліся на складзе. 

13.11.2024 / 19:50

Гендырэктар «Масфільма» Карэн Шахназараў з Уладзімірам Пуціным. Фота: kremlin.ru

Гендырэктар «Масфільма» Карэн Шахназараў распавёў Уладзіміру Пуціну, што кінастудыя яшчэ ў мінулым годзе перадала УС РФ танкі і іншую ваенную тэхніку. Пра гэта паведамляецца на сайце Крамля.

«28 танкаў Т-55, восем танкаў ПТ-76, шэсць БМП і восем цягачоў, якія ў нас захоўваліся на ваенна-тэхнічнай базе. Я даведаўся, што ёсць патрэбы, звязаўся з Міністэрствам абароны — забралі гэтыя машыны», — сказаў рэжысёр.

«Ганарымся «Масфільмам», — адказаў Пуцін, выслухаўшы гэта.

Nashaniva.com