Даляр абнавіў абсалютны максімум

На таргах таргоў у Мінску 14 лістапада амерыканская валюта падаражэла на 1,1 капейкі да 3,3636 беларускага рубля.

14.11.2024 / 10:52

Гэта абсалютны максімум за ўвесь час. Папярэдні быў год таму, 9 кастрычніка 2023 года. Тады даляр падаражэў да 3,3605 беларускага рубля.

Еўра сёння падае на адну капейку да 3,57. 

Расійскі рубель патаннеў на 0,75 капейкі да 3,4128 за 100 адзінак.

Nashaniva.com