У Магілёве пачынаецца новы суд над фігурантам справы Ціханоўскага Аляксандрам Арановічам 

Аляксандр знаходзіцца ў зняволенні амаль чатыры з паловай гады. Апошнія пяць месяцаў палітвязня ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада.

14.11.2024 / 10:56

У красавіку 2021 года яго асудзілі да шасці гадоў калоніі паводле двух крымінальных артыкулаў. Пазней Аляксандру ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў магілёўскую турму, піша «Вясна».

Ужо сёння, 14 лістапада, у судзе Ленінскага раёна Магілёва пачалі разглядаць новую крымінальную справу супраць палітвязня — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы» (ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса). Працэс вядзе суддзя Вікторыя Палякова.

Аляксандру могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.

Nashaniva.com