У Магілёве з'явіўся незвычайны пешаходны пераход — амаль як у Токіа

Пераход цалкам можа стаць гарадской славутасцю.

14.11.2024 / 15:52

Фота: «Магілёў анлайн»

У Магілёве з'явіўся незвычайны дыяганальны пешаходны пераход. Ён размяшчаецца на скрыжаванні каля Мінскага рынку. Магілёўцы і раней пераходзілі гэтае скрыжаванне па дыяганалі. Цяпер дарожнікі вырашылі ўзаконіць гэта адпаведнай разметкай, піша «Магілёў анлайн».

Пераход чымсьці нагадвае сусветна вядомы Сібуйскі дыяганальны пераход у Токіа. У сталіцы Японіі дарогу ў тым месцы адначасова могуць пераходзіць 3000 чалавек.

Сібуйскі пераход у Токіа. Фота: Wikimedia Commons

Nashaniva.com