Назвалі пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча
Прэмія ўручаецца за турэмную літаратуру.
15.11.2024 / 15:10
Журы прэміі імя Францішка Аляхновіча назвала лаўрэатаў і пераможцаў за 2024 год, паведамляе Беларускі ПЭН.
Пераможцы прэміі:
— Віка Біран з кнігай «Я танцую»
— Ліса з творамі (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)
— Дзяніс Івашын з «Цыклам турэмных вершаў»
Лаўрэаты прэміі:
— Бервета Ірзвіцкая з цыклам вершаў (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)
— Мар’ян Зораў з вершамі, напісанымі ў зняволенні (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)
Спецыяльная адзнака прэміі ўручана праваабаронцы ПЦ «Вясна» Алена Лапцёнак за ўкладанне кнігі «Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020—2023» і за шматгадовую працу ў выдавецкай ініцыятыве «Беларуская турэмная літаратура».