Прэзідэнт Абхазіі гатовы пакінуць пасаду

Прэзідэнт Абхазіі Аслан Бжанія прыйшоў на сустрэчу са сваімі прыхільнікамі ў школе вёскі Тамыш і заявіў, што гатовы прызначыць новыя выбары, калі апазіцыя пакіне ўрадавыя будынкі, паведамляюць расійскія СМІ.

16.11.2024 / 13:28

Бжанія заявіў, што калі новыя прэзідэнцкія выбары будуць прызначаны, то ён вылучыць сваю кандыдатуру. Пасаду прэзідэнта непрызнанай рэспублікі ён займаў са студзеня 2020 года.

Бжанія пакінуў Сухумі ноччу і перабраўся ў сваю вёску. Абхазская апазіцыя сцвярджала, што ён збег на расійскую вайсковую базу.

Чаму пратэстуюць абхазы?

Nashaniva.com