Не толькі сякеры: МТЗ збіраецца вырабляць рапсавы алей
Завод плануе на гэтым зарабляць.
17.11.2024 / 15:19
Мінскі трактарны завод плануе пачаць вытворчасць рапсавага алею.
Вытворчасць мяркуецца наладзіць у 2025 годзе ў сельскагаспадарчым цэху «Гайна», піша «Трактор.бел»
Цяпер «Гайна» здае сыравіну, а з пачаткам вытворчасці алею зможа прадаваць прадукт на біржы, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара МТЗ Уладзімір Карпяк.
«Сёння попыт на рапсавае масла расце, у тым ліку і на знешніх рынках. Яшчэ адзін важны аргумент на карысць перапрацоўкі рапсу — магчымасць вырабляць у дастатковай колькасці жмых і шрот для паўнавартаснага і збалансаванага харчавання жывёл», — дадаў Карпяк.
У перспектыве, каб максімальна загрузіць участак уласнай сыравінай, у гаспадарцы «Гайна» плануюць павялічыць плошчы пасеваў рапсу, а таксама аказваць дапамогу ў перапрацоўцы масланасення іншым сельскагаспадарчым арганізацыям.
Нядаўна МТЗ пачаў вытворчасць сякер, якія былі дапрацаваныя па загадзе Лукашэнкі.
Спецыялісты расказалі, чым карысны рапсавы алей