У выніку ўдару па Сумах дзесяць загінулых, паўсотні параненых
У Сумах у нядзелю ўвечары варожая балістычная ракета трапіла ў шматкватэрны жылы дом, вядома пра 10 загінулых, сярод якіх 2 дзяцей, і больш за 50 параненых, піша «Украінская праўда».
18.11.2024 / 07:48
Калаж УНІАН
«І зноў прылёт балістыкі ў горадзе Сумы ў жылы дом. Разам з прадстаўніком Чырвонага Крыжа едзем на месца прылёту, далей паведамлю», — паведаміў кіраўнік адміністрацыі Арцём Кабзар.
Пасля Кабзар паведаміў, што ў шматкватэрным жылым доме шмат параненых, вялікія пашкоджанні.
«На жаль, вельмі вялікія пашкоджанні ў шматкватэрным жылым доме, многія людзі параненыя, вокны разбураныя. У цэнтр двара прыляцела. Усе дамы вакол без вокнаў. Цяпер ДСНС і работнікі паліцыі праводзяць эвакуацыю пацярпелых людзей», — сказаў ён.