У Беларусі выпусцілі электрасмеццявоз

У ім нізкая кабіна.

18.11.2024 / 11:41

Мінскі аўтазавод выпусціў электрычны смеццявоз МАЗ-692е55. Ён створаны на спецыяльным шасі з нізка пасаджанай кабінай, паведамляецца ў тэлеграм-канале «Грузавікі і наогул».

У яго вялікая плошча шклення.

У кабіне ёсць месцы для чатырох чалавек. Гэта дазволіць павялічыць колькасць задзейнічаных у вывазе смецця спецыялістаў. Яны будуць хутчэй загружаць машыну, а кіроўца зможа ў гэтым не ўдзельнічаць.

Nashaniva.com