Хезбала нанесла ракетны ўдар па Тэль-Авіву. Пяць чалавек паранены

Пяць чалавек атрымалі раненні пры ракетным удары Хезбаллы, паведамляе The Times of Israel. Адзін знаходзіцца ў цяжкім стане. 

18.11.2024 / 23:14

מנכ"ל מד"א: דיווחים על נפילות בגבול בני ברק-רמת גן; דיווח ראשוני על פגיעה באוטובוס ריק מנוסעים@ndvori pic.twitter.com/8BmPn0EDSb

— החדשות - N12 (@N12News) November 18, 2024

Армія абароны Ізраіля паведаміла, што ракета, выпушчаная з тэрыторыі Лівана, была перахопленая сродкамі СПА. Аднак абломкі перахопніка ўпалі на мяжы двух прыгарадаў Тэль-Авіва — Рамат-Гана і Бней-Брака.

Служба хуткай дапамогі паведаміла, што пяць чалавек атрымалі раненні, 54-гадовая жанчына знаходзіцца ў цяжкім стане. Яшчэ адзін паранены ў стане сярэдняй цяжкасці і трое атрымалі лёгкія раненні.

У Рамат-Гане пачаўся пажар пасля траплення аскепкаў у лінію электраперадач. Таксама быў пашкоджаны аўтобус, які знаходзіўся на вуліцы без пасажыраў.

Nashaniva.com