Затрыманыя ў Рызе іспанцы планавалі тэракт у Літве
Двое грамадзян Іспаніі прыбылі ў верасні ў Літву з мэтай здзейсніць падпал. Іх мішэнню сталі вытворчыя памяшканні прыватнай кампаніі ў горадзе Шаўляі, а таксама абсталяванне і прадметы, якія знаходзіліся на вуліцы, паведаміла літоўская пракуратура, піша LRT.
19.11.2024 / 20:38
«Падазраваным не ўдалося ажыццявіць гэты злачынны план», — гаворыцца ў паведамленні.
Мужчыны паспрабавалі схавацца ў Рызе, дзе іх затрымалі супрацоўнікі Службы дзяржаўнай бяспекі Латвіі.
Неўзабаве пасля гэтага падазраваныя былі перададзеныя Літве. У цяперашні час яны знаходзяцца пад вартай, дасудовае расследаванне працягваецца.