Міліцыя папярэдзіла пра перакрыццё вуліц у Мінску ў сувязі з вучэннямі

Міліцыя праводзіць у Беларусі маштабнае камандна-штабное вучэнне. Сёння плануецца адпрацоўка практычных дзеянняў па спыненні групавых парушэнняў грамадскага парадку.

20.11.2024 / 09:20

Таксама ў адным з гандлёва-забаўляльных цэнтраў краіны пройдзе трэніроўка падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння з мэтай праверкі выразнасці і зладжанасці іх дзеянняў у выпадку ўскладнення аператыўнай абстаноўкі, паведамляе прэс-служба МУС.

У ведамстве звяртаюць увагу, што ў сувязі з перамяшчэннем спецтэхнікі на некаторы час будуць перакрывацца ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі. 

Нагадаем, што ўчора стала вядома, што МУС з 19 па 22 лістапада праводзіць у Беларусі маштабнае камандна-штабное вучэнне пад эгідай Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі па даручэнні Лукашэнкі. Падчас вучэнняў міліцыя прадэманструе гатоўнасць да аператыўнага рэагавання на «магчымыя ўскладненні абстаноўкі ў краіне падчас выбарчай кампаніі». Мэта — «недапушчэнне праяў экстрэмізму і тэрарызму, уцягвання грамадзян у супрацьпраўныя дзеянні і спыненне парушэнняў грамадскага парадку».

Nashaniva.com