Амбасада ЗША ў Кіеве закрылася з-за магчымай сёння буйной паветранай атакі
ЗША папярэдзілі сваіх грамадзян ва Украіне аб рызыцы буйнога расійскага абстрэлу 20 лістапада.
20.11.2024 / 10:33
Фота: Liberov / Libkos / Getty Images
Злучаныя Штаты заклікалі сваіх грамадзян на тэрыторыі Украіны праявіць максімальную асцярожнасць у сувязі з рызыкай вялікай паветранай атакі з боку РФ.
«Па меркаваннях бяспекі амбасада будзе закрытая. Амбасада рэкамендуе грамадзянам ЗША быць гатовымі неадкладна схавацца ў выпадку абвяшчэння паветранай трывогі», — гаворыцца ў паведамленні на сайце амбасады.
Папярэджанне датычыцца 20 лістапада і ўсёй тэрыторыі Украіны.
«Амбасада ЗША ў Кіеве атрымала канкрэтную інфармацыю аб патэнцыйнай магчымасці сур'ёзнай паветранай атакі 20 лістапада. З меркаванняў засцярогі пасольства будзе зачынена, супрацоўнікі атрымалі інструкцыі па знаходжанні ў хованках», — гаворыцца ў заяве.
Амерыканцам ва Украіне параілі сачыць за аб'явамі і загадзя высветліць, дзе размешчаны бліжэйшыя хованкі.
19 лістапада з'явілася інфармацыя пра першую атаку амерыканскімі ракетамі ATACMS па тэрыторыі Расіі пасля адпаведнага дазволу ЗША.