Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных

Электронныя таргі, якія былі прызначаныя на 20 лістапада, не адбыліся.

20.11.2024 / 14:09

Фота: БелЮрЗабеспячэнне

Аўкцыён па продажы арыштаванага двухпавярховага дома Валерыя Цапкалы ў Мінску не адбыўся. На пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне» ўказана, што ахвотных купіць дом не знайшлося.

Двухпавярховы дом № 7 на вуліцы Цяплічнай у Мінску быў выстаўлены на таргі разам з зямельным участкам плошчай 0,1411 га.

Агульная плошча будынка складае 418,3 м². У склад лота таксама ўваходзяць розныя маёмасці, у тым ліку мэбля, бытавая тэхніка і прадметы інтэр'еру.

Стартавая цана складала 2 104 000 рублёў пры суме задатку ў 210 400 рублёў. Аднак на таргі ніхто не прыйшоў.

У красавіку з другога разу на аукцыёне была прададзеная арыштаваная трохпакаёвая кватэра Цапкалаў у Мінску. Нерухомасць агульнай плошчай 103,7 кв. м з месцам на падземным паркінгу была прададзена за 395,7 тысячы рублёў.

Nashaniva.com