МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ

Супрацоўнікі МУС таксама трэніраваліся блакаваць праезную частку, затрымліваць пратэстоўцаў, якія захапілі транспарт экстраных службаў, паведамляе прэс-служба МУС.

20.11.2024 / 14:18

Тут і далей фоты з тэлеграм-канала МУС

Супрацоўнікі МУС падчас камандна-штабных вучэнняў, што праходзяць з 19 па 22 лістапада, адпрацоўвалі «сцэнар ускладнення аператыўнай абстаноўкі падчас электаральнай кампаніі»: трэніраваліся разганяць мітынгі, блакаваць праезную частку, затрымліваць пратэстоўцаў, якія захапілі транспарт экстраных службаў, паведамляе прэс-служба МУС.

Зазначаецца, што асаблівы акцэнт быў зроблены на «тэарэтычных і практычных аспектах забеспячэння аховы грамадскага парадку ў няштатных сітуацыях, павышэнні ўзроўню гатоўнасці супрацоўнікаў і ўзаемадзеяння прадстаўнікоў розных службаў і падраздзяленняў у асаблівых умовах».

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Наталля Пяткевіч, міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, старшыня Дзяржкамітэта судэкспертыз Аляксей Волкаў, а таксама намеснікі міністра ўнутраных спраў, начальнікі ГУУС Мінгарвыканкама і абласных УУС, прадстаўнікі дзяржаўных органаў.

Nashaniva.com