Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці
Бомба прабіла дах і зараз знаходзіцца ў адным з кабінетаў на трэцім паверсе.
20.11.2024 / 15:17
Расійская авіябомба ўпала на школу ў вёсцы Быкаўка ў Белгарадскай вобласці. Пра гэта паведамляюць белгарадскі «Пепел» са спасылкай на мясцовых жыхароў і тэлеграм-канал Astra са спасылкай на крыніцу ў рэгіянальных экстранных службах.
Па інфармацыі «Пепла», бомба ўпала на будынак у ноч з 18 на 19 лістапада. У выніку ніхто не пацярпеў. Astra піша, 250-кілаграмовы снарад «няштатна сышоў» на школу прыкладна а шостай раніцы ў аўторак, 19 лістапада.
Тэлеграм-канал удакладняе, што бомба «прабіла дах і цяпер знаходзіцца ў адным з кабінетаў на трэцім паверсе». Эвакуацыя будынка не праводзілася, на месца прыбылі паліцэйскія і чальцы тэрабароны.