У Мазыры мужчыну асудзілі за тое, што трымаў сына на ланцугу
З 2022 года хлопчык стаў уцякаць з дому, прагульваць заняткі ў школе і рабіць адміністрацыйныя правапарушэнні.
21.11.2024 / 12:21
Ілюстрацыйнае фота УУС Гомельскага аблвыканкама
«Каб сын самавольна не ўцякаў з дому, а рабіў урокі, бацька прывязваў яго металічным тросікам даўжынёй два метры да батарэі. У кватэры таксама пражывала прабабуля, якая заўсёды магла прынесці хлопчыку ежу», — распавялі ў пракуратуры.
Такіх выпадкаў зафіксавана не менш за тры разы са снежня 2023 года па студзень 2024 года.
Мужчына адзін выхоўвае сына. Маці памерла.
У выніку мужчыну прысудзілі два гады калоніі са штрафам 100 базавых велічынь (4 тысячы рублёў).
Пры гэтым выкананне асноўнага пакарання адтэрмінавана на 2 гады.