16-гадовы п'яны падлетак пашкодзіў 16 машын і забыўся пра гэта. Калі ўспомніў, сам пайшоў у міліцыю
Вечарынка з алкаголем скончылася вялікімі непрыемнасцямі.
21.11.2024 / 14:07
Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз
16-гадовы падлетак бавіў вечар у кампаніі сябра, хлопцы выпівалі. Прачнуўшыся раніцай, ён пабачыў у сваім пакоі адламаныя дэталі аўтамабіляў.
Згадаць начныя падзеі атрымалася не адразу. Але паступова карцінка пачала складвацца. Хлопец згадаў, што пашкодзіў чужыя аўтамабілі, і пайшоў у міліцыю здавацца.
На пашкоджаных машынах, якіх аказалася каля 16, знайшлі сляды рук падлетка, а таксама яго абутку — у тым ліку на дахах аўтамабіляў. Позней у міліцыю пачалі паступаць заявы ад уладальнікаў аўтамабіляў.
Пакладзена крымінальная справа па артыкуле аб хуліганстве.