Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Біньяміна Нетаньяху

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт прэм'ер-міністр Ізраіля Біньяміна Нетаньяху і міністра абароны Ёава Галанта.

21.11.2024 / 15:15

Беньямін Нетаньяху. Фота: Amir Cohen / AP

Міжнародны крымінальны суд (МКС) выдаў ордар на арышт ізраільскага прэм'ера Біньяміна Нетаньяху і былога міністра абароны Ёава Галанта, паведамляе прэс-служба суда.

Іх падазраюць «у злачынствах супраць чалавечнасці і ваенных злачынствах, учыненых як мінімум з 8 кастрычніка 2023 года па як мінімум 20 мая 2024 года — дзень, калі абвінавачванне падало хадайніцтвы аб выдачы ордараў на арышт».

Ізраіль не ратыфікаваў Рымскі статут, асноватворны дакумент МКС. Аднак суд сцвярджае, што валодае юрысдыкцыяй над сектарам Газа, Усходнім Ерусалімам і Заходнім берагам, пасля таго як Палесцінскія лідары афіцыйна пагадзіліся выконваць яго асноўныя прынцыпы ў 2015 годзе.

Nashaniva.com