У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар
Аўтаматы, якія гандлююць недастаўленымі пасылкамі з AliExpress, у Еўропе карыстаюцца попытам. Цяпер набыць чужую замову можна і ў адной з крам у Мінску.
22.11.2024 / 08:00
Скрыншот відэа ў інстаграме
Гандлюе такімі незвычайнымі таварамі з Кітая крама «На-скидке.бел», якая знаходзіцца ў Мінску ў Серабранцы. Агляд гэтага месца вырашыў запісаць тыкток-блогер, які вядзе акаўнт пад нікам Zatestil. Ён набыў тры пасылкі рознага памеру і заплаціў за ўсё 30 рублёў (бо кошт на большасць пасылак стандартны: 10 рублёў за штуку).
Блогер адзначае, што выбіраць ёсць з чаго, але і попыт на згубленыя пасылкі вялікі. Паглядзець, што канкрэтна знаходзіцца ўнутры, нельга, але дазваляюць перад аплатай прамацаць пакунак.
— І вось што мне трапілася. У першым пакунку быў трымальнік для тэлефона на ровар, няхліпкі і прыемны навобмацак. На AliExpress я знайшоў такі самы ажно за 40 рублёў.
У другой пасылцы быў трохметровы кабель для падключэння камп’ютара да тэлевізара. Больш за ўсё блогера здзівіў ягоны кошт на маркетплэйсе — амаль 80 рублёў.
А ў самым вялікім пакунку ляжаў кавалак тканіны тыпу спанбонд.
— Як па мне, не самая ўдалая пакупка. Але можа ў гаспадарцы спатрэбіцца.
Гэту ж паслугу пратэсціравала каманда Slivki.by. Іх блогерка распавяла, што ёсць і нейкія эксклюзіўныя варыянты, якія каштуюць значна больш за 10 рублёў — і паказала скрынку, якую ацанілі ў 300 рублёў. Але загадзя высветліць, што ў ёй, таксама нельга. Скрынку нават і прамацаць немагчыма.
Дзяўчына набыла шэсць пакункаў па 10 рублёў за кожны. Ёй трапіліся значна больш экзатычныя варыянты. Напрыклад, кій для гульні ў більярд, калімба (музычны інструмент) і вялікі ружовы вібратар. За працэсам распакоўкі здалёку ўважліва назіраў партрэт Аляксандра Лукашэнкі.
Гэты ролік у інстаграме набраў больш за 400 тысяч праглядаў. У каментарыях цікавіцца, ці не бачыла блогерка іх згубленую пасылку. А некаторым вельмі спадабалася ідэя крамы, бо атрымалася бяспройгрышная латарэя.
На AliExpress увялі ПДВ у 20% на замовы з Беларусі
Кітаянка з Аліэкспрэса адказала кліенту на беларускай мове ФОТАФАКТ