Ці патрэбная Беларусі другая АЭС, чыноўнікі вырашаць у 2025 годзе
Цяпер распрацоўваецца тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне будаўніцтва трэцяга энергаблока ў Астраўцы або другой АЭС у Беларусі.
21.11.2024 / 16:04
Дакумент збіраюцца падрыхтаваць да 2025 года, расказаў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз.
Паводле яго слоў, да таго часу чыноўнікі павінны вызначыцца, ці будаваць у Беларусі другую атамную станцыю, піша БелТА.
«Мы цяпер вывучаем перспектывы. Бачым трэнды досыць бурнага росту спажывання электрычнай энергіі. Калі мы сумесна з навукоўцамі прыйдзем да разумення, што гэтыя трэнды ўстойлівыя, тады, вядома, тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне нам пакажа, наколькі эфектыўным можа быць альбо будаўніцтва новага энергаблока атамнай станцыі на наяўнай пляцоўцы, альбо стварэнне яшчэ адной станцыі на новай пляцоўцы», — адзначыў Мароз.
Паводле яго слоў, канчатковае рашэнне па будаўніцтве новай АЭС павінна быць прынята пасля падрыхтоўкі абгрунтавання.
Другі энергаблок Беларускай АЭС падключылі да сеткі
Амаль 70% падтрымалі будаўніцтва АЭС у Казахстане — экзітпол
У Беларусі рассцілаліся перад гендырэктарам МАГАТЭ. Чаму?
Гросі пацвердзіў бяспечную працу БелАЭС