Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў
Кошт аднаго біткойна ўстанавіў новы рэкорд, перасягнуўшы адзнаку 99 тысяч даляраў. Згодна з данымі біржы Binance, ноччу 22 лістапада кошт адной манеты дасягнуў 99,2 тысячы даляраў, абнавіўшы гістарычны максімум.
22.11.2024 / 07:58
AP Photo/Kin Cheung
У апошнія некалькі дзён біткойн паступова прадаўжае рост. Так, напярэдадні крыптавалюта ўжо дасягнула ўзроўню 98 180,01 даляра.
Фаза актыўнага росту пачалася пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША 5 лістапада, на якіх перамогу атрымаў Дональд Трамп.