Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Знаходжанне Верамейчыка на тэрыторыі краіны ўяўляла пагрозу нацыянальнай бяспецы

Міністр унутраных спраў заявіла, што Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі павінен растлумачыць, на якой падставе ён рэкамендаваў не дазваляць уезд у Літву экс-каліноўцу.

22.11.2024 / 10:57

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы, заявіў, што знаходжанне выдадзенага В'етнамам Беларусі экс-каліноўца Васіля Верамейчыка на тэрыторыі краіны ўяўляла пагрозу нацыянальнай бяспецы, паведамляе LRT.

«Згодна з абгрунтаванай ацэнкай Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, знаходжанне гэтай асобы ў Літве ўяўляла б пагрозу нацыянальнай бяспецы», — гаворыцца ў каментарыі ДДБ, перададзеным у чацвер агенцтву BNS.

«Таксама нельга выключаць, што спробы знешняга ўмяшання з мэтай эскалацыі гэтай гісторыі могуць быць чарговай інфармацыйнай аперацыяй, накіраванай супраць Літвы», — дадалі ў ведамстве.

Разам з тым міністр унутраных спраў Агне Білатайце заявіла, што Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі павінен растлумачыць, на якой падставе ён рэкамендаваў не дазваляць уезд у Літву Васілю Верамейчыку

«Гэта было рашэнне Дэпартамента міграцыі, прынятае з улікам інфармацыі, прадстаўленай Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі», — сказала яна журналістам у чацвер.

Міністр падкрэсліла, што Дэпартамент міграцыі прымае рашэнні аб прыёме замежнікаў у Літву, а таксама аб выдачы або ануляванні дазволу на жыхарства на падставе звестак, прадстаўленых літоўскімі спецслужбамі.

Білатайце не змагла ўдакладніць, ці было рашэнне не дазваляць уезд у краіну Васілю Верамейчыку звязана з яго былой службай у беларускай арміі.

«Магчыма, было больш інфармацыі, а можа, і не было, гэта іх кампетэнцыя, яны маглі б удакладніць і прадставіць свае аргументы, тую інфармацыю, якую яны могуць прадставіць публічна», — сказала міністр.

«У ДДБ ёсць іншыя інструменты і сродкі, яны павінны пракаментаваць інфармацыю, якая ёсць у іх распараджэнні, і на якой падставе яны далі такую рэкамендацыю», — сказала яна.

«Па-ўсякаму бывае. Так дзяржава вырашыла, так зрабіла». Літоўскія чыноўнікі пракаментавалі справу Верамейчыка

«Нягледзячы на спосаб легалізацыі, трэба пазначаць і пратэсную дзейнасць». Юрконіс пра сітуацыю з Верамейчыкам

У Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка

Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка

Nashaniva.com