Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!

«Быдла са стрэсам спраўляецца непараўнальна лепш!» — іранізуе блогер з новага кліпа Макса Каржа.

22.11.2024 / 20:35

Макс Корж у новым кліпе «Стрэс». Скрыншот з відэа

Охоо!!!!!!!!!!

Паглядзеў я новы кліп Каржа.

Там па сюжэце кліпа «прібежалі в хату деті».

Каманда суворых гопнікаў прыходзіць да свайго гуру ў лясную рэзідэнцыю. Гуру-Максім сядзіць у фатэлі, растапырыўшы лапы, як мацёры гамадрыл.

Дэлегат ад быдла, камячачы шапку, угаворвае гуру зрабіць пацанам канцэрт.

«Двіж должен нестісь! Малые хотят!» — кажа дэлегат, пакуль гуру свідруе яго цяжкім позіркам.

Далей гопнік-дзясятнік расказвае, што не хоча маўчаць, а хоча жыць жыццё і дыхаць напоўніцу. Праўда, ягоны спіч падобны да шпіёнскай шыфраграмы.

«Ты посмотри, каким дерьмом всех пичкают по обе стороны».

Так-так: «обе стороны»…

«Оні не остановятся, пока не превратят всех в зверей».

Хм. «Оні»…

«Я не хочу сідеть молча і ждать, пока закончітся то, что само нікогда не закончітся».

Хм. «То»…

«Некоторым уже пох**, а некоторые уходят сам знаешь, куда!»

Хм. «Сам знаешь куда»… «уходят некоторые»…

Слухайце: ну, смела!

«Позакрывалі граніцы, разосрали всех!»

Хм… «Позакрывалі і разосралі». «Всех». «Оні».

Карацей, далей па сюжэце гопнікі заклікаюць гуру нагадаць свету, што «нормальных непромытых людей еще много».

Збіраюцца «жить без границ, без агрессии и срача».

Ну, і ўсё такое.

Далей гэтыя чувакі пі*дуюць у Польшчу у кантэйнерах і проста пералазяць праз мяжу, а там, а*уеўшы ад жаданння «жить без границ, без агрессии и срача», натоўпам увальваюцца ў крамы, тыраць хаўку, бухаюць на вуліцах, мочаць мясцовых пацаноў і мацаюць мясцовых дзевачак.

Ну, не чакаючы, пакуль «оні» «превратят всех в зверей», спрацавалі як бэ на апераджэнне.

Усё гэта суправаджаецца звыклым рытмічным гыканнем імені Максіма нашава дарагова, так што атмасфера «бандэрлогі ў горадзе» адчуваецца на 100 адсоткаў. Без бэ.

Што я магу сказаць у выніку.

У той час, калі «Пятля прыстрасця» паказала, як апошнія гады перажываюць, э-э-э… людзі з вышэйшай адукацыяй, Макс Корж паказаў, як стрэсу дае рады быдла.

Быдла са стрэсам спраўляецца непараўнальна лепш.

Ад таго і з творчасцю ў быдла ўсё непараўнальна горш.

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Лідар гурта «Каста» расказаў пра здымкі кліпа з БТРамі ў Мінску і працу з Максам Каржом

ГУБАЗіК пракаментаваў сітуацыю з Максам Каржом

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Макс Корж хацеў зладзіць «магутны адрыў» у Казахстане. Але ўмяшаўся футбол

Nashaniva.com