Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Па інфармацыі «Вясны», ў адной з калоній палітвязням, якіх толькі перавялі ў папраўчую ўстанову, прапануюць адразу пісаць на памілаванне.

23.11.2024 / 12:35

У ліпені паведамлялася, што ў наваполацкай калоніі № 1 кожны дзень прыязджаюць прадстаўнікі мінскай пракуратуры, якія прымушаюць палітвязняў пісаць прашэнні аб памілаванні.

Нагадаем, з ліпеня на волю па памілаванні выйшлі 178 палітвязняў, на гэтым тыдні стала вядома пра вызваленне 31 чалавека.

У гэты самы час, з ліпеня, 223 іншыя чалавекі атрымалі статус палітычнага зняволенага.

Nashaniva.com