У Веткаўскім раёне знайшлі ў вадзе цела рыбака
Пра знікненне чалавека ў Веткаўскі аддзел МНС паведамілі 17 лістапада. Напярэдадні мужчына адправіўся на рыбалку і ніхто не ведаў, дзе ён знаходзіцца.
23.11.2024 / 16:12
Фота ілюстрацыйнае
Крыху пазней лодку з усімі рыбалоўнымі прыладамі знайшлі недалёка ад вёскі Вялікія Нямкі ў Веткаўскім раёне. А вось цела зніклага рыбака прыйшлося шукаць значна даўжэй.
У Веткаўскім райаддзеле СК расказалі, што ў мужчыны было хворае сэрца. Паводле адной з версій, рыбаку стала дрэнна, і ён упаў у ваду. Цяпер следчыя праводзяць праверку, каб разабрацца, што ж менавіта адбылося.