60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

Снегапад, які ўвечары 22 лістапада накрыў Магілёўскую вобласць, прывёў да адключэння электраэнергіі ў населеных пунктах і выклікаў МНС на дапамогу аўтамабілям.

23.11.2024 / 17:25

Фота ілюстрацыйнае

На працягу сутак парушалася электразабеспячэнне 60 населеных пунктаў у Магілёўскай вобласці. Гаворка ідзе пра Клімавіцкі, Касцюковіцкі, Хоцімскі і Краснапольскі раёны. Пра гэта паведамляе МНС вобласці.

Падраздзяленні МНС чатыры разы выязджалі на буксіроўку захраслых аўтамабіляў.

Энергетыкі Магілёўскай вобласці вядуць аднаўленчыя работы. Персанал РУП» Магілёўэнерга « пераведзены на асаблівы рэжым працы. У ліквідацыі наступстваў непагадзі задзейнічаныя 25 аварыйных брыгад.

У тэлеграм-канале ведамства паведамляецца, што па стане на 11:00 23 лістапада былі зафіксаваныя адключэнні ў 57 населеных пунктах. 

У ноч на заўтра да мінус 7°С, у ноч на панядзелак — да мінус 10°С

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам

На наступным тыдні прагназуюць моцны вецер і мокры снег. А ў выходныя надвор'е яшчэ пагоршае

Nashaniva.com