Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі
Камандуючы расійскай групы войскаў «Поўдзень» генерал-палкоўнік Генадзь Анашкін зняты з пасады, паведаміла выданне РБК крыніца, знаёмая з кадравымі перастаноўкамі.
23.11.2024 / 18:10
Генадзь Анашкін справа. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Інфармацыю РБК пацвердзіла крыніца ў Мінабароны Расіі, паведаміўшы, што гэта, маўляў, планавая ратацыя. Але яшчэ да гэтага пра адстаўку генерала паведамілі Z-ваенкары, і іхняя версія яе прычын зусім іншая.
Так, блізкі да Мінабароны Расіі тэлеграм-канал «Рыбарь» сцвярджае, што Анашкіна знялі з-за праблем на Северскім кірунку фронту (Данбас) і неапраўданыя страты. Іншыя ваенкары трымаюцца падобнай думкі.
«Прычына называецца ўсё тая ж — сітуацыя на Северскім кірунку: увядзенне ў зман вышэйстаячага камандавання, утойванне рэальнай абстаноўкі, паколькі падраздзяленні ГВ «Поўдзень» таксама ваююць і пад Северскам», — паведамляе телеграм-канал «Военный информатор».
Паводле яго даных, камандзіры на гэтым кірунку хавалі рэальныя страты і дакладвалі няслушную інфармацыю пра становішча на фронце.
«Зусім нядаўна з-пад Северска спачатку сталі прыходзіць хлуслівыя паведамленні пра нібыта глыбокія паспяховыя прарывы, а пасля пачаліся непадрыхтаваныя атакі калонамі на пазіцыі праціўніка, якія прывялі да цяжкіх страт і мінімальных вынікаў», — удакладніў «Военный информатор».
Генадзь Анашкін сярод іншага мае званне Героя Расіі за камандаванне расійскімі падраздзяленнямі падчас нападу на Грузію ў 2008 годзе. Да вясны 2024 года ён быў камандуючым 8-й гвардзейскай агульнавайсковай арміяй, у маі гэтага года ён быў прызначаны часовым выканаўцам абавязкаў камандуючага войскамі Паўднёвай вайсковай акругі.
Пяскоў пра план Эрдагана: Варыянт замарозкі па лініі фронту апрыёры непрымальны для Расіі
Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну
Ці сапраўды «пасыпаўся» ўкраінскі фронт на Данбасе?
«Мякка кажучы, ніякай капітуляцыяй не пахне». Z-ваенкар засцярог расіян ад ваеннай эйфарыі